Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

НОВОСТИ ЦЕНТРА

24.03.2022

Гараць соткі, няхай гарыць і пуня (Чэрвеньскі раён)

Менавіта по такому сцэнарыю мог развіцца пажар у в.Клінок, каб своечасова не падаспелі ратавальнікі.

–  Калі я прыехала дадому, усе было ціха, - расказвае суседка, якая і выклікала дапамогу, - але хвілін праз 10-15 я ўбачыла, як на суседнім участку нешта дыміцца.

Жанчына з нявесткай выйшлі паглядзець, што адбываецца ў двары суседняга дома, дзе ніхто не пражывае, і заўважылі невялікі агонь.

–  Пакуль мы вярнуліся да хаты за вядром вады, вогнішча разгарэлася, мы б самастойна яго ўжо не патушылі, - успамінае жанчына, - і я тут жа выклікала ратавальнікаў.

Да таго часу, як прыбылі пажарныя, вогнішча ахапіла ўвесь двор, палову суседняга ўчастка і пачало распаўсюджвацца па тэрыторыі за плотам. Пабудовы выратавала тое, што яны былі не драўляныя, а з цэглы.

З размовы з суседзямі цяжка зрабіць вывад, адкуль узяўся агонь. Кожны займае адну і тую ж пазіцыю: “Нічога не ведаю, нічога не бачыў”.

На гэты раз абышлося без вялікіх наступстваў, але ў другі раз усе можа быць інакш.

МНС нагадвае: не грэбуйце правіламі пажарнай бяспекі, выконвайце простыя парады:

- не выкідвайце непатушаныя цыгарэты і запалкі на сухую траву;

- не распальвайце вогнішча пры ветранным надвор’і;

- пры развядзенні вогнішча забяспечце бесперапынны кантроль і наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння.