Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

НОВОСТИ ЦЕНТРА

21.02.2020

Дзень роднай мовы

21 лютага ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п.Смілавічы прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы. Ужо пры ўваходзе ў Цэнтр бацькі навучэнцаў сталі ўдзельнікамі акцыі “Кветка-сімвал васілёк у падарунак”. Прыемным сюрпрызам для кожнага з іх стаў васілек, выкананы навучэнцамі аб’яднання па інтарэсах “Мяккая цацка”.

На майстар-класе “Беларуская цацка сваімі рукамі”, які правяла Ірына Аляксандраўна Пазняк, навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй з'яўлення лялькі ў Беларусі, даведаліся пра характэрныя рысы беларускай лялькі, змаглі самастойна вырабіць ляльку-абярэг.

Старэйшыя навучэнцы паспрабавалі свае сілы ў інтэлектуальным турніры “Родныя вобразы мілага краю”. Маргарыта Максімаўна Багамазава падрыхтавала для іх цікавыя заданні па творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.